Кіт Рычардс запісаў сольны альбом, але не ведае, што з ім рабіць

Кіт Рычардс скончыў запіс свайго новага сольнага альбома. Кружэлка стане першай сольнай працай гітарыста The Rolling Stones за апошнія 22 гады. Музыка кажа, што падрыхтоўка альбома заняла некалькі гадоў. А вось калі выдаваць дыск, музыка пакуль вагаецца. Рычардс не хоча выдаваць новы альбом, пакуль "Ролінгі" вядуць актыўную дзейнасць. Так, на люты ў рокераў прызначаны тур па Паўднёвай Амерыцы. "Але ведаючы, што такое гастролі Stones, магу сказаць, што яны маюць тэндэндцыю да працягу", — кажа музыка.


Хутчэй за ўсё, кружэлка Рычардса выйдзе не раней за 2015 год. Аднак музыка дапускае, што тур "Ролінгаў" можа цягнуцца ўвесь наступны год.


Пра свае планы запісаць сольнік гітарыст The Rolling Stones распавядаў яшчэ 3 гады таму. Аднак затым "Ролінгі" "перайшлі ў актыўную фазу" і не выходзяць з яе дагэтуль. Праўда, за гэты час Рычардс усё ж  ухітрыўся выдаць складанку растафарыянскіх песнапенняў "Wingless Angels II", якія ён склаў разам з Джасцінам Хайндзам яшчэ ў 2000-х.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.dailymail.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі