Кітай даставіў на Зямлю грунт з адваротнага боку Месяца

Кітайская місія паспрыяе "больш поўнаму разуменню месяцовай эвалюцыі" (ілюстрацыйнае фота)

Кітайская місія паспрыяе "больш поўнаму разуменню месяцовай эвалюцыі" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

Кітай першым у свеце даставіў на Зямлю грунт, які быў сабраны на адваротным баку Месяца. Раніцай 25 чэрвеня капсула з грунтам, скінутая з зонда на парашуце, прызямлілася на поўначы КНР.

Кітайскі месяцовы зонд "Чан'э-6" быў запушчаны 3 траўня. Праз месяц ён паспяхова здзейсніў пасадку ў раёне Паўднёвага полюса спадарожніка нашай планеты ў кратары Апалон. Пасля таго, як грунт быў сабраны, 4 чэрвеня зонд вярнуўся на арбіту Месяца і 13 дзён чакаў магчымасці, каб пачаць падарожжа назад — на Зямлю.

Цяпер дастаўлены грун будуць вывучаць навукоўцы. Яны ўжо кажуць, што місія паспрыяе "больш поўнаму разуменню месяцовай эвалюцыі".

З бачнага боку Месяца грунт дастаўлялі на Зямлю ў 1970-я гады СССР і ЗША. У 2020-м Кітай заявіў, што і яму гэта ўдалося. Але кітайцы пайшлі далей.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі