Кнігу "Вялікае Княства Літоўскае" выдадуць на рускай, англійскай і польскай

"Пакуль падрыхтаваны рускі і англійскі тэксты, якія мы плануем выдаць напрыканцы года. А далей хочам выпусціць яе на польскай мове", — распавядае Еўрарадыё Зміцер Герасімовіч.

Памылкі, звязаныя з аўтарскімі правамі на фотаздымкі, у новых кнігах будуць пільнаваць лепш.

"Так, бываюць парушэнні. І я прызнаю, што ў мяне бываюць. Не памыляецца той, xто нічога не робіць. Часам і нашы правы парушаюць, але мы не звяртаем увагі. Бо не маем жадання канфліктаваць з рознымі выдавецтвамі".

Часам аўтараў у розных выданнях пазначаюць напрыканцы ці ў пачатку кнігі, а не пад самім фотаздымкам, таму далей здымак ідзе гуляць без указання аўтара. Такая практыка склалася яшчэ з савецкіх часоў. Таму здараюцца канфлікты.

"Я раней казаў, што мы абменьваемся з рознымі выдавецтвамі фотаілюстрацыямі для падрыхтоўкі кніг "Краіна Беларусь" і "Вялікае княства Літоўскае". Там я ўзгадваў выдавецтва "Беларусь", з якім шмат супрацоўнічаў. Праўда, ніякага абмену здымкамі з кнігі "Спадчына Беларусі" не было, і яны мне не перадаваліся. Я толькі закрануў сам прынцып абмену фотаздымкаў паміж аўтарамі і выдавецтвамі, які з’ яўляецца нармальнай практыкай, толькі трэба паважаць аўтарскае права".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі