Кобрынскі актывіст Аляксандр Мех хоча стаць прэзідэнтам Беларусі

Актывіст з Кобрына Аляксандр Мех заявіў пра сваё жаданне балатавацца ў кандыдаты ў прэзідэнты на сёлетніх выбарах. Цяпер ён з'яўляецца намеснікам Уладзіміра Някляева ў новаствораным руху "За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі".

Пра намер сёлета пазмагацца за прэзідэнцкае крэсла Аляксандр Мех заявіў у інтэрв'ю газэце "Народная воля" і пацвердзіў свае словы карэспандэнту Еўрарадыё.

Запытваем, як ставіцца да яго намеру вылучацца кіраўнік руху "За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі" Уладзімір Някляеў? Літаральна ўчора палітык сказаў,
што, найхутчэй, не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
. Ён стварае новы рух на доўгатэрміновую перпектыву, а "не пад выбары".

У адказ Аляксандр Мех нечакана распавядае, што дзейнічае па плане руху,  стварэнне якога пачалося… калі Някляеў узначальваў іншую структуру — "Гавары праўду!".

Мех: "Наш рух мы пачалі ствараць два гады таму. Стваралі мы яго без спадара Някляева. Некалькі тыдняў таму спадар Някляеў агучыў тыя ж самыя прапановы як і мы, таму на сходзе ўсіх нацынальных сілаў было прынята такое рашэнне. Рашэнне загадзя не планавалася, прынялі пасля таго, як выступіў Някляеў і як выступіў я. Пасля гэтага людзі прапанавалі стаць яго намеснікам".

Праграму сваёй кампаніі Аляксандр Мех абяцаў агучыць у найбліжэйшы час.

Даведка Еўрарадыё:

Аляксанд Мех нарадзіўся ў Кобрыне (Брэсцкая вобласць) у 1970 годзе. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны унівэрсітэт і Наваполацкі дзяржаўны універсітэт. У 2008 годзе быў звольнены з прадпрыемства "Белтрансгаз", дзе займаў пасаду інжэнера. Прычычай звальнення ён называе пераслед за свой ўдзел у якасці кандыдата ад партыі БНФ ў выбарах у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Зараз з'яўляецца беспартыйным. Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Фота: odsgomel.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі