Крышціяну Раналду ажэніцца пасля чэмпіянату свету-2018

Крышціяну Раналду ажэніцца пасля чэмпіянату свету-2018

Форвард мадрыдскага “Рэала” і зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду летам 2018 года ажэніцца са сваёй дзяўчынай Джарджынай Радрыгес. Пра гэта піша газета Correio de Manha, якая першай паведаміла пра цяжарнасць Радрыгес, а таксама пра тое, што летам 2017 года сурагатная маці народзіць 32-гадоваму футбалісту блізнятаў.

Вяселле адбудзецца ў жніўні наступнага года, калі знакамітаму спартсмену дадуць адпачынак пасля чэмпіянату свету па футболе.

Як нагадваюць замежныя СМІ, 12 лістапада Джарджына Радрыгес нарадзіла футбалісту дзяўчынку, якую назвалі Аланай Марцінай. Гэта ўжо чацвёртае дзіця Раналду, прычым першыя трое былі народжаныя сурагатнымі маці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі