Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Святлана Алексіевіч 8 кастрычніка атрымлівае Нобелеўскую прэмію. Гэта першы нобелеўскі лаўрэат з Беларусі. Цікавімся ў пісьменнікаў, дзеячаў культуры і музыкаў, якія іх улюбёныя творы пісьменніцы.

 

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Юлія Чарняўская, культуролаг, выкладчыца ўніверсітэта, даследчыца:

“Кнігу “У вайны не жаночае аблічча” я прачытала яшчэ ў рукапісе, калі была школьніцай, мне пашанцавала. З усяго астатняга мне вельмі дарагія “Чарнобыльская малітва”, “Апошнія сведкі”. Я вельмі люблю “Час сэканд-хэнд”. Гэта тэма, якую немагчыма падняць. А яна яе зрабіла, яна паставіла пытанне. Яна паспрабавала. І да гэтай кнігі вялікая цікавасць у свеце. Многія адмяжоўваюцца ад СССР, маўляў, даўно гэта было. Але без рэфлексіі над гэтым мы не можам вырашыць нават, з кім мы, з Захадам ці з Усходам. А яна спрабуе гэтага “чырвонага чалавека” знайсці і зразумець, што ён адчувае”.

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Лявон Вольскі, музыка, літаратар:

“Я паважаю яе падыход і яе меркаванне. Яе творы ― вынік тытанічнай працы, яна ж размаўляе з людзьмі, гэта сапраўдная праца. Я б так не здолеў. Гэта падзея адаб’ецца на ўсім нашым выключна са станоўчага боку. Даведаўшыся, што ў гэтай краіне ёсць свой Нобель, у некага рука пацягнецца да перакладных твораў. Я магу толькі павіншаваць усіх з гэтай падзеяй”.

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Віктар Марціновіч, пісьменнік, журналіст:

“Мне вельмі падабаліся “Цынкавыя хлопчыкі” той праўдай, якая чапляла. Пра дзяўчат, якія ехалі, каб дапамагаць параненым, а працавалі як прастытуткі фактычна. Калі яна пісала пра тое, пра што ўсе маўчалі, гэта было вельмі моцна. Пра Чарнобыль усе маўчалі, яна напісала “Чарнобыльскую малітву”. Пра Афганістан усе маўчалі, хаця ён быў. Яна напісала “Цынкавых хлопчыкаў”. Вось гэтыя два творы я б адзначыў найперш. Гэтая падзея паведаміць нашым жыхарам, што ў нас ёсць літаратура, вартая цікавасці. Гэтая падзея ўздымае столь, у якую мы ўперліся, вельмі-вельмі высока”.

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў:

"Я думаю, што гэта прыцягне ўвагу да беларускай літаратуры ва ўсім свеце. І не толькі да той, якая ствараецца на рускай мове, але найперш да той, якая ствараецца па-беларуску".

Культуролаг: Алексіевіч бярэ тэмы, якія, здавалася б, немагчыма "падняць"

Андрэй Курэйчык, драматург:

“Адзін з нямногіх пісьменнікаў, які звяртае ўвагу на вельмі балючыя тэмы. “Чарнобыльская малітва” для мяне — гэта асноўны яе твор. Бо мы да сёння не зразумелі ўсе наступствы. Разумею, цяпер Украіна не кантралюе частку сваёй тэрыторыі на Данбасе. А мы страцілі частку сваёй тэрыторыі праз радыеактыўнае забруджанне, там нельга жыць і вырошчваць прадукты. Гэта застаецца на перыферыі нашай увагі. І гэтыя наступствы — на стагоддзі. Яна не пабаялася пра гэта напісаць, калі гэта была табуяваная тэма, за яе ніхто не браўся. Да таго ж у яе моцная грамадзянская пазіцыя, яна выступае за дэмакратычныя перамены ў Беларусі. У яе дакладная, зразумелая праеўрапейская грамадзянская пазіцыя”.

Фота: minsk.diplo.de, nn.bylit-bel.orglabadzenka.byknihi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі