Лені Кравіц выступіць у Мінску
Музыка наведае Беларусь 1 лістапада ў межах сусветнага тура ў падтрымку новага альбома “Strut”. Канцэрт запланаваны на “Мінск-Арэне”.
24 чэрвеня Лені Кравіц выпусціў свежы трэк "The Chamber". Песня пазначана як лід-сінгл да новага дыска “Strut”, выхад якога запланаваны на 23 верасня.
У сувязі з выхадам сінгла, Кравіц заявіў журналістам, што ён "вярнуўся да пачуццяў", якія былі ў яго падчас вучобы ў школе. Маўляў, "гэта сапраўдны рок-н-рол. Тут ёсць душа".
Паведамляецца, што ўсе інструментальныя партыі для новай пласцінкі музыка запісваў сам, а фінальным мікшаваннем займаўся Боб Клірмаўнцін, вядомы па працы з Дэвідам Боўі, Rolling Stones, Брайнам Эдамсам і Брусам Спрынгсцінам.
Пасля выхаду “Strut” Лені Кравіц выправіцца ў сусветнае турнэ ў яго падтрымку. У межах тура музыка выступіць у "Мінск-Арэне" 1 лістапада.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.rollingstone.com