Лідар Bloc Party выпускае "душэўны" і "пачуццёвы" сольнік
Гэта будзе ўжо другая самастойная праца фронтмэна брытанскіх інды-рокераў.
Келе Акерэке, лідар брытанскіх інды-рокераў Bloc Party, анансаваў свой другі сольнік. Ён будзе называцца "Trick" і выйдзе 13 кастрычніка - у 33-ці дзень нараджэння Келе.
Прэс-рэліз паведамляе, што "Trick" будзе "душэўным" і "пачуццёвым" дыскам з уплывам "гісторыі клубнай музыкі, олдскульнага соўла і сучаснага электроннага R'n'B".
Паводле volna.afisha.ru
Фота: www.lookatme.ru