Лукашэнка пра сына Мікалая: Ікру і селядзец не есць прынцыпова. І я таксама
Па словах кіраўніка краіны, яго малодшы сын абавязкова пойдзе ў армію, але і будзе харчавацца звычайнымі беларускімі дранікамі, а не “піцамі і сушы”.
Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з журналістамі Еўрарадыё, Радыё Свабода і партала TUT.BY распавёў пра гастранамічныя ўпадабанні свайго сына Мікалая.
“Ён будзе бегаць, скакаць, займацца спортам і гэтак далей. І ён будзе есці бульбу, дранікі і гэтак далей, а не піцы-шміцы і нешта такое… Я праўда ні разу… ну, можа адзін раз каштаваў гэтую піцу ці гэтую сырую рыбу японскую — як яе? Сушы. Жах! Пакаштаваў аднойчы… Ну, у нас сабакі на вёсцы елі гэта. А ў нас кажуць, што гэта ўжо добра. Я яго (Мікалая — Еўрарадыё) да гэтага не прывучаю — ікру не есць катэгарычна і селядзец. Не любіць, не есць і нават не падыходзіць да яе. І я таксама стаўлюся да яе абсалютна абыякава. Бо я не прывык да гэтага ў дзяцінстве. У мяне склаўся пэўны комплекс ад харчавання, вопраткі да паводзінаў, я лічы — нармальны, і я хачу, каб мае дзеці былі такімі. Я выхоўваю сваіх дзяцей на сваім прыкладзе”.
Па словах Аляксандра Лукашэнкі, яму неаднаразова прапаноўвалі накіраваць Мікалая вучыцца за мяжу, але ён катэгарычна супраць гэтага. Кажа, ён выхоўвае сына сам і зробіць усё, каб той, як і бацька, умеў “і касіць, і цвік забіць”.