Лукашэнка прапанаваў Турчынаву “агульны пункт гледжання” на Украіну

У часе сустрэчы Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Аляксандру Турчынаву абмяняцца меркаваннямі аб сітуацыі ва Украіне і “знайсці нейкі агульны пункт гледжання”, перадае Interfax.by


“Нам даўно, відаць, трэба было сустрэцца, каб абмяняцца меркаваннямі аб сітуацыі, якая  складваецца не толькі ва Украіне, але і вакол нас, вызначыцца з далейшымі нашымі крокамі, узаемаадносінамі дзвюх дзяржаў і двух вельмі блізкіх народаў”, — сказаў Лукашэнка.



“Думаю, што ў выніку сённяшніх перамоваў мы знойдзем нейкі агульны пункт гледжання. Я думаю, іх шмат, яны ўжо вызначыліся за гэты час. І паспрабуем зблізіць нашы пазіцыі ў пытаннях, якія, можа быць, сёння ў сілу недахопу інфармацыі не знаходзяць належнага разумення”, — заявіў кіраўнік Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі