Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Санкт-Пецярбургу

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным у Санкт-Пецярбургу

20 снежня Аляксандр Лукашэнка сустрэнецца з Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Афіцыйная мэта паездкі — пасяджэнне Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Лукашэнка возьме ўдзел у нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў СНД. Але самае галоўнае — у Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін працягнуць беларуска-расійскія перамовы, якія накіраваны на “паглыбленне інтэграцыі” з Расіяй. 

Першая сустрэча, дзе абмяркоўваліся працэсы інтэграцыі, прайшла ў Сочы 7 снежня. Тады ў знак пратэсту на вуліцы Мінска выйшлі дзясяткі чалавек

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі