Лукашэнка: Вы будзеце мець магчымасць сачыць за падлікам галасоў

Адказваючы на пытанне пра гатоўнасць правесці адкрытыя выбары, Аляксандр Лукашэнка сказаў:

"Я кажу: "Не чапайце ― хай збіраюць подпісы, дзе хочуць. Але калі вы ўпэўненыя ў тым, што мы можам перамагчы, ну навошта ствараць праблемы? Нават калі яны дзесьці парушылі правілы. Такую я даю ўстаноўку. Усе на роўных умовах”.

Лукашэнка таксама адзначыў, што сам працэс збору подпісаў вельмі напружаная працэдура:

“Памятаю, з якой цяжкасцю я збіраў подпісы ў першую прэзідэнцкую кампанію. Я бегаў па камісіях, каб даказаць, што гэтыя подпісы рэальныя. 120 тысяч подпісаў нам залічылі са 170 тысяч. Напэўна, не паспелі нас такім чынам выбіць. Я не хачу, каб так было цяпер.

Вы будзеце мець магчымасць і сачыць за падлікам галасоў, і быць на ўчастках. І вы зможаце атрымаць усю інфармацыю. Я вам гэта гарантую".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі