Лябедзька выказаў салідарнасць з палітвязнямі на пікеце ў Мінску (фота)

Аб'яднаная грамадзянская партыя (АГП) правяла пікет салідарнасці з палітвязнямі і сваякамі зніклых палітыкаў. Акцыя прайшла 28 ліпеня ля сталічнага ГУМа, дзе збіраюць подпісы за патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Анатоля Лябедзьку.

Статус прэтэндэнта дазваляе лідару АГП арганізоўваць пікеты, піша “Наша Ніва”.

Удзельнікі акцыі згадалі тых, хто знаходзіцца за кратамі па палітычных матывах, а таксама зніклых палітыкаў. Сярод іншых згадалі экс-кандыдата ў прэзідэнты і палітвязня Міколу Статкевіча, які пяты год знаходзіцца за кратамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі