Маці журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына пабачыла сына: "Трымаецца годна"

Маці журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына пабачыла сына: "Трымаецца годна"

Маці журналіста-палітвязня Дзяніса Івашына Людміла Мікалаеўна здалёк пабачыла сына перад судом, піша svaboda.org. Крымінальную справу з панядзелка разглядае Гродзенскі абласны суд, працэс праходзіць у закрытым рэжыме.

"Блізка я яго не бачыла — здалёк, — расказала Людміла Івашына. — Выглядаў акуратным, паголеным, нават мне не падалося, што ён схуднеў. На маё здзіўленне, заўважных зменаў я не ўбачыла. Трымаецца спакойна, упэўнена, годна".

У сюжэце на тэлеканале "Беларусь 1" паказалі, як Дзяніса Івашына вялі ў суд. Ён паспеў сказаць "Жыве Беларусь! Слава Украіне!".

Івашына затрымалі 12 сакавіка 2021 года. Спачатку яго падазравалі ва "ўмяшанні ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў". Восенню стала вядома пра падазрэнне ў "здрадзе дзяржаве" (у супрацоўніцтве з украінскай разведкай). Беларускія праваабаронцы прызналі журналіста палітвязнем.

Дзяніс Івашын вядомы найперш расследаваннямі пра ўкраінскіх сілавікоў, якія пасля Майдана ў 2014 годзе збеглі ў Беларусь і ўладкаваліся ў міліцыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі