Магілёвец ударыў незнаёмца, таму што "быў не ў гуморы"

Магілёвец ударыў незнаёмца, таму што "быў не ў гуморы"

У магілёўскую міліцыю звярнуўся 22-гадовы хлопец. Ён паведаміў, што на ганку кавярні "Марыё Піца" яго беспадстаўна збіў невядомы яму мужчына. Малады чалавек распавёў, што ён паліў, нікому не замінаючы.

Прыбыўшы на месца выкліку, міліцыянты адразу затрымалі хулігана. Гэта 34-гадовы непрацуючы і раней не судзімы магілёвец. Мужчына патлумачыў праваахоўнікам, што быў "у стане лёгкага суму": у яго не складалася асабістае жыццё і былі праблемы з пошукам працы. Пры выглядзе незнаёмца яго ахапіла беспадстаўная злосць, таму ён падышоў да яго і некалькі разоў стукнуў у твар. Пасля гэтага нападнік спакойна сышоў, пакінуўшы ашаломленага магілёўца ў адзіноце.

На мужчыну пачалі крымінальную справу за хуліганства. Максімальная адказнасць, якая яму пагражае, — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі