Макрон і Меркель абмеркавалі "беларускую праблему"

Макрон і Меркель абмеркавалі "беларускую праблему"

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і канцлер Германіі Ангела Меркель абмеркавалі "беларускую праблему". Сустрэча прайшла ўвечары 16 верасня ў Парыжы. Як паведамляе Reuters, па яе выніках Меркель заявіла, што найперш абмяркоўвалася сітуацыя ў Афганістане. На другое месца яна паставіла Беларусь і толькі пасля гэтага згадала Украіну і іншыя тэмы. На жаль, падрабязнасці пакуль невядомыя.

Пра тое, што будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў нашай краіне, перад сустрэчай згадваў Макрон. Прэзідэнт Францыі шматразова заклікаў да дыялогу ў Беларусі, выступаў з асуджэннем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, уздымаў пытанне вырашэння "беларускага крызісу" ў размовах з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Якраз у гэтыя дні ў Францыі з працоўным візітам знаходзіцца Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі