Марыён Каціяр спявае ў новым роліку "Lady Dior"
Спрадзюсаваў трэк лідар Metronomy Джозэф Маўнт.
Французская актрыса Марыён Каціяр заспявала ў новым роліку "Lady Dior", які яна зняла разам з рэжысёрам і яе сябрам Элітам Блісам. Прадзюсаваннем трэка займаўся лідар гурта Metronomy Джозэф Маўнт, які нядаўна пераехаў у Парыж. Магчыма таму, нягледзячы на тое, што аўтарам песні з'яўляецца нехта Villain, яна гучыць як трэк Metronomy.
Дарэчы, Каціяр у дадзеным выпадку спявае не ўпершыню. Дагэтуль яна запісала песню з Franz Ferdinand (чатыры гады таму і таксама для Dior), а нядаўна праспявала на юбілеі Canal+ кавер на "Is She Really Going Out with Him?" Джо Джэксана — і зноў жа з Metronomy.
Паводле volna.afisha.ru
Фота: www.buro247.ru