Мазырчук хадзіў па горадзе і прадаваў тратыл па 2 рублі за шашку

Мазырчук хадзіў па горадзе і прадаваў тратыл па 2 рублі за шашку

У мазырскую міліцыю паведамілі, што па горадзе ходзіць 64-гадовы мужчына і прапануе купіць выбуховае рэчыва — тратыл. Аператыўнікі выехалі на месца і знайшлі прадаўца, распавядае прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама. 

Гэта быў мясцовы жыхар, якому не хапала грошай на выпіўку. Мужчына распавёў, што паспеў ужо прадаць тратылавую шашку вагой 400 г і электрадэтанатар за 2 рублі. Неўзабаве праваахоўнікі выявілі 45-гадовага пакупніка.

Прадавец патлумачыў, што тратыл атрымаў у спадчыну ад памерлага брата, які шмат гадоў таму працаваў буравіком.

Экспертыза выявіла, што тратыл прыдатны для выбуху. Ні прадавец, ні пакупнік раней праблем з законам не мелі, але цяпер на іх пачалі крымінальную справу за незаконныя дзеянні з боепрыпасамі і выбуховымі рэчывамі. Максімальнае пакаранне, якое ім пагражае, — сем гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі