Меркель заявіла, што яна ў жаху ад авіяўдараў Расіі ў Сірыі

Меркель заявіла, што яна ў жаху ад авіяўдараў Расіі ў Сірыі

Ангела Меркель заявіла, што яна ў жаху ад авіяўдараў у Сірыі, найперш расійскіх. Бамбардзіроўкі прынеслі пакуты дзясяткам тысячам мірных жыхароў, сказала канцлер Нямеччыны на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Турцыі Ахметам Давутаглу.

Меркель звярнула ўвагу на тое, што ўсе бакі канфлікту павінны выконваць рэзалюцыю Савета бяспекі ААН пра бяспеку мірнага насельніцтва і грамадзянскіх аб'ектаў у Сірыі, інфармуе ВВС.

Расія пачала наносіць авіяўдары ў Сірыі з канца верасня 2015 года. Масква настойвае, што пад бамбардзіроўкі трапляюць толькі пазіцыі тэрарыстаў з "Ісламскай дзяржавы" і блізкіх да яе груповак. Аднак абвінавачанні ў атаках расійскіх самалётаў на мірныя аб'екты і мірнае насельніцтва з'яўляюцца рэгулярна. У канцы мінулага года Amnesty International заявіла, што ў выніку расійскіх авіяўдараў загінула 200 мірных жыхароў. Улады Расіі называюць гэта "інфармацыйнай атакай" супраць іх краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі