Межы пакуль адкрытыя для беларусаў, але ўжо закрытыя для афганак — #ІхНоравы
#ІхНоравы / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Беларусы чакалі 28 жніўня, каб даведацца, ці закрыецца назусім мяжа паміж імі і цывілізаваным светам.
Але мяжа пакуль застаецца адкрытай. Таму няма прычын закрывацца і ад навін са свету (цывілізаванага і не толькі). Вельмі хутка раскажам вам пра галоўныя міжнародныя навіны гэтага дня.
Калі мяжа ўсё ж закрылася
Калі справы пойдуць зусім дрэнна — проста з'еду, думаюць некаторыя беларусы. У Афганістане справы пайшлі найгоршым чынам, але жанчын там пазбавілі нават гэтай магчымасці — з'ехаць.
Афганская выпускніца Наткай (яе імя змененае) не магла паступіць ва ўніверсітэт дома — талібы пазбавілі яе такой магчымасці. І атрымала стыпендыю, каб працягнуць навучанне ў Дубаі.
Надоечы дзяўчына сабрала рэчы, развіталася з сям'ёй, выйшла з дому і паехала ў аэрапорт з новымі надзеямі. Яна — і яшчэ некалькі дзясяткаў такіх жа стыпендыятак.
"Але калі прадстаўнікі "Талібана" ўбачылі нашы білеты, яны сказалі, што дзяўчатам не дазваляецца пакідаць Афганістан па студэнцкіх візах", — расказвае Наткай журналісту ВВС.
Людзі пацягнуліся сюды ў пошуках ідэальных сэлфі на фоне возера, вытанчанай бледна-шэрай царкоўнай вежы і ўзрушальных горных пейзажаў. І маленькі гарадок зрабіўся адным з самых перагружаных турыстамі месцаў у Еўропе.
Жыхары патрабуюць абмежаваць колькасць гасцей на вуліцах і забараніць турыстычным аўтобусам ездзіць пасля 17:00 па гарадскіх вуліцах. Так, турызм палепшыў эканоміку горада, але некаторыя мясцовыя жыхары кажуць, што занадта ўжо дарагой цаной. На месца спакою прыйшло шумавое забруджванне.
Не выключана, што мясцовыя таксама хочуць зрабіць сэлфі на фоне гор і не стаяць для гэтага ў чарзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.