Мінабароны Беларусі абвяргае звесткі пра адлёт расійскіх самалётаў

Міністэрства абароны Беларусі, ВПС і войскі СПА абверглі звесткі пра тое, што расійская авіяцыя, якая базавалася на аэрадромах у Баранавічах і Бабруйску, пакінула месца дыслакацыі.



Як паведамляе БелаПАН са спасылкай на Мінабароны, камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны генерал-маёр Алег Дзвігалёў сапраўды пабываў у Баранавічах і Бабруйску. Але ён прыехаў для таго, каб выказаць падзяку расійскім лётчыкам за дапамогу ў арганізацыі паветранай бяспекі падчас чэмпіянату свету па хакеі.



Пасля завяршэння чэмпіянату аэрадром у Баранавічах пакінуў толькі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення А-50 расійскіх ВПС. Тут застаюцца чатыры знішчальнікі Су-27, у Бабруйску — шэсць Су-27.



Фота — naviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі