Мінпрацы пра Канвенцыю аб правах інвалідаў: Рэзкіх зменаў не будзе

Мінпрацы пра Канвенцыю аб правах інвалідаў: Рэзкіх зменаў не будзе

28 верасня Аляксандр Лукашэнка падпісвае ў Нью-Йорку Канвенцыю аб правах інвалідаў. Але да рэзкіх зменаў гэта не прывядзе. На думку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, з заканадаўствам і так усё ў парадку:


"Рэзкіх зменаў не будзе. Заканадаўства не мае супярэчнасцяў з гэтай канвенцыяй. Заканадаўчыя акты будуць прымацца ў адпаведнасці з Канвенцыяй. Ну, і гэта забяспечыць доступ людзям з інваліднасцю ва ўсе арганізацыі, ва ўсе структуры".

 

 

Мінпрацы пра Канвенцыю аб правах інвалідаў: Рэзкіх зменаў не будзе

Каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі адразу ж праводзіць прыклад сітуацыі ў Івацэвічах, калі ў людзей з інваліднасцю збіраліся забраць дзіця, толькі з-за іх дыягназаў. На сёмы дзень пасля нараджэння маладым бацькам аб’явілі, што яны не могуць выхоўваць дзіця, і мусяць адмовіцца ад яго на карысць апекуноў.


З пункту гледжання Канвенцыі гэта недапушчальна. Канвенцыя аб правах інвалідаў ставіць у цэнтры чалавека, а ўсе службы ўключна з сацыяльнымі, праваахоўнымі ды іншымі мусяць забяспечыць яго правы.

У ідэале сацыяльная служба з Івацэвіч мусіла забяспечыць права выхоўваць дзіця.


Іншы прыклад. Чалавек з інваліднасцю шукае працу. Паводле канвенцыі, яму не могуць адмовіць на падставе інваліднасці, бо гэта не дэфект. Ён такі ж чалавек і мае такое ж права на працу, як і ўсе іншыя.

На сёння Канвенцыю падпісалі 158 краін. Цікава ўжо тое, што Беларусі спатрэбілася амаль 8 гадоў, каб падпісаць гэты дакумент. 

Фота 1: neinvalid.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі