Мінская міліцыя заявіла, што "банды педафілаў" у сталіцы няма
Мінская міліцыя заявіла, што "банды педафілаў" у сталіцы няма. Праваахоўнікі пракаментавалі інфармацыю, якая з'явілася ў сацыяльных сетках, на форумах. Нібыта, па гарадах краіны ездзяць педафілы, на аўтамабілі марудна заязджаюць у двары, выкідаюць з акна кацяня ці шчанюка і просяць дзяцей іх злавіць. Аўтары рассылак, паведамленняў прасілі іх пашырыць.
Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", у мінскай міліцыі кажуць, што падобныя рассылкі з'явіліся ў Расіі, выклікалі паніку ў некаторых гарадах, напрыклад у Екацярынбургу. Адтуль яны патрапілі і ў сталіцу Беларусі. Тым не менш, праваахоўнікі адзначаюць, што прафілактычная праца бацькоў з дзецьмі залішняй не будзе.
Фота: minsknews.by