Мінскія валанцёры клапоцяцца пра жывёл, чые гаспадары ў бальніцы з COVID-19

Захварэлая на COVID-19 гаспадыня сабакі / Reuters
Захварэлая на COVID-19 гаспадыня сабакі / Reuters

Адзінокая мінчанка заразілася каранавірусам і вымушана легчы ў бальніцу, а дома — сабака і кот. Гісторыя для апошніх месяцаў цалкам рэальная... Валанцёры мінскай ініцыятывы Petsitters убачылі праблему і вырашылі, што могуць дапамагчы. Яны бяруць на бясплатную ператрымку жывёл, чые гаспадары трапілі ў бальніцу з COVID-19 або вымушаныя знаходзіцца на самаізаляцыі.

Павінна быць даведка пра хваробу

У Petsitters працуюць каля 15 валанцёраў. Яны прыязджаюць да хворага гаспадара ў ахоўнай масцы, пальчатках і забіраюць гадаванца і ўсё самае неабходнае для яго ўтрымання. Ад уладальніка жывёлы патрабуецца толькі паказаць даведку пра наяўнасць захворвання.

— Такі дакумент пацвярджае, што чалавеку сапраўды патрэбна дапамога. А да жывёл патрабаванняў няма. Кожны сітар-валанцёр сам вырашае, каго ён бярэ: кошак, сабак або нават папугаяў, — расказвае Еўрарадыё стваральніца праекта Яўгенія Ганчаронак.

 

Минские волонтёры заботятся о животных, чьи хозяева попали в больницу с COVID-19
Сэрвіс Petsitters / petsitters.by

Нядаўна па дапамогу звярнулася захварэлая мінчанка. Ката аддала маме, а сабаку ўзяць ніхто не змог.

— Валанцёры забралі на ператрымку сабаку па мянушцы Вілі. Каб звесці да мінімуму рызыкі, сабаку спачатку адвезлі да грумера, каб памыць. Вілі прабыў у валанцёра дзесяць дзён. Гаспадары заўсёды знаходзяцца на сувязі, сітары адпраўляюць ім фота і відэа гадаванцаў, — расказвае Яўгенія.

Валанцёру можна давяраць

З патрабаваннямі да гаспадара зразумела, але ці можна даверыць свойскую жывёлу незнаёмаму валанцёру? Яўгенія Ганчаронак запэўнівае, што да іх падбору сэрвіс падыходзіць вельмі адказна. Стаць валанцёрам можна толькі пасля сумоўя.

— У нас празрыстая схема. Мы нясём адказнасць за жывёл, якім афармляем ператрымку. Важна, каб ніхто не скарыстаўся сітуацыяй і не ўкраў гадаванца, — расказвае аўтарка ініцыятывы. — Валанцёры і сітары ў нас розныя. Ёсць, напрыклад, тыя, у каго ёсць кіналагічная адукацыя.

Калі мы гаворым пра звычайныя ператрымкі, не валанцёрскія, то кошт аднаго дня можа быць ад 5 да 30 рублёў, цану вызначаюць самі сітары. Выгул — 3-4 рублі ў гадзіну.

 

Минские волонтёры заботятся о животных, чьи хозяева попали в больницу с COVID-19
Выгул сабакі падчас каранціну ў Італіі / Reuters

Каб скарыстацца дапамогай валанцёраў, трэба зарэгістравацца на платформе Petsitters і запоўніць анкету пра гадаванца. Потым — патэлефанаваць па пазначаным на сайце нумары і дамовіцца пра час, на які можна пакінуць гадаванца. Пакуль што Petsitters працуюць толькі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі