Мужчыну адарвала руку на прадпрыемстве ў Гродне

Мужчыну адарвала руку

Мужчыну адарвала руку / s13.ru

Следчы камітэт устанаўлівае абставіны, пры якіх 42-гадовы работнік аднаго з прадпрыемстваў Гродзенскага раёна атрымаў сур'ёзную траўму — яму адарвала руку. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

Па дадзеных следства, раніцай 29 жніўня мужчына правяраў датчык гідраўлічнага прэса. Калі яго рука знаходзілася ўнутры абсталявання, ён папрасіў калегу запусціць прэс. У выніку парушэння тэхнікі бяспекі работнік атрымаў траўматычную ампутацыю рукі.

Дакументаў, якія датычацца дзейнасці работніка, праходжання апошнім інструктажоў па тэхніцы бяспекі, не ўстаноўлена.

Дзяржаўная інспекцыя па ахове працы праводзіць спецыяльнае расследаванне няшчаснага выпадку на вытворчасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі