МЗС: Мерапрыемствы NATO каля межаў Беларусі — патэнцыйны выклік
Мерапрыемствы, што праводзяцца NATO каля межаў Беларусі, з`яўляюцца патэнцыйным выклікам, які патрабуе адэкватных мер рэагавання, заявіў у інтэрв'ю кубінскаму агенцтву "Прэнса Лаціна" намеснік міністра замежных спраў Беларусі Яўген Шастакоў. У той жа час, адзначыў ён, Беларусь не лічыць іх прамой ваеннай пагрозай.
Шастакоў таксама гаворыць пра тое, што ва ўсім еўрапейскім рэгіёне ўзрасла пагроза дэстабілізацыі. "Як дзяржава, якая мае свае інтарэсы і на Усходзе, і на Захадзе, мы не зацікаўленыя ў абвастрэнні сітуацыі", — цытуе словы намесніка міністра прэс-служба МЗС Беларусі. А Беларусь традыцыйна прыкладае ўсе магчымыя намаганні для забеспячэння ваенна-палітычнай стабільнасці на сваіх межах і ў свеце ў цэлым.
"Беларусь цвёрда прытрымліваецца прынцыпу вырашэння ўсіх канфліктных сітуацый і ўсіх праблемных пытанняў выключна дыпламатычным шляхам, за сталом перамоў", — сказаў у інтэрв'ю Шастакоў.
Адзначым, што Яўген Шастакоў знаходзіцца на Кубе з рабочым візітам.
Расія пераводзіць войскі да мяжы з Беларуссю. Што гэта значыць? (карта)