МЗС Польшчы заклікае спыніць гвалт і неадкладна вызваліць затрыманых у Мінску
Міністэрства замежных спраў Польшчы абнародавала заяву, у якой выказала занепакоенасць з нагоды падзей у Мінску 25 сакавіка.
У дакуменце называюцца прыклады парушэння грамадзянскіх правоў і свабодаў у Беларусі: прэвентыўныя затрыманні і арышты, запалохванні журналістаў і актывістаў незалежных арганізацый, якія адбываліся як на мінулым тыдні, так і ў дзень пратэсту, у тым ліку ператрус памяшканняў арганізацыі «Вясна». Згадваецца таксама, што ўдлады не дазволілі ахвочым трапіць на месца вулічнай акцыі ў Мінску.
Польскія дыпламаты заклікаю спыніць гвалт з боку праваахоўных органаў і неадкладна вызваліць з-пад арышту затрыманых.
У заяве адзначаецца, што ЕС хоча будаваць трывалыя адносіны з Беларуссю на аснове павагі правоў чалавека і фундаментальных свабодаў, у тым ліку свабоды слова і права на сходы.