На БМЗ 19-гадовага стажора прыціснула сталявозам

На БМЗ 19-гадовага стажора прыціснула сталявозам

Цяжкую траўму атрымаў 19-гадовы хлопец-стажор на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне.

Журналістам парталу TUT.by на прадпрыемстве пацвердзілі гэтыя звесткі. 

"Трагедыя адбылася ў ноч з 8 на 9 кастрычніка. 19-гадовы падручны сталявара праходзіў на заводзе стажыроўку. Пры перамяшчэнні сталявоза атрымаў траўму. Яго даставілі ў лякарню. Праводзіцца расследаванне няшчаснага выпадку ў вызначаным заканадаўствам парадку", — заявілі на БМЗ.

Стан хлопца характарызуецца як цяжкі. У яго траўма грудной клеткі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі