На колькі пацяжэла жыроўка пасля ўключэння ацяплення?

З 1 снежня, магчыма, зноў падаражэе газ ды святло. Пра гэта падчас прамой лініі кажа віцэ-прэм’ер Анатоль Калінін. Еўрарадыё паглядзела, колькі рэальных грошай выдаткоўваюць беларусы на аплату паслуг па кватэры.

На колькі падаражэюць камунальныя плацяжы з ўлікам ацяплення, адказвае начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Эдмунд Грышкевіч.

"Аплата за камунальныя плацяжы з ўлікам падаражання за "двушку" складзе каля 306 тысяч рублёў, без ацяплення — 213 тысяч рублёў".

За трохпакаёўку ж (4 жыльцы) давядзецца плаціць 423 тысячы, гэта на 130 тысяч больш, чым летам, і за аднапакаёўку (2 жыльцы) — каля 200 (на 60 тысяч болей, чым летам).

У разлікова-даведкавым цэнтры № 2 Фрунзенскага раёна параўноўваюць сумы па камунальных плацяжах ў адна-, двух- і трохпакаёўцы з трыма пражываючымі.

“За аднапакаёўку з трыма пражываючымі ў верасні — 144 000 рублёў, ў кастрычніку — 187000, ў двушцы з трыма пражываючымі — 182 000 рублёў, ў кастрычніку — 245 000, ў трохпакаёўцы з трыма пражываючымі — 205 000 рублёў, у кастрычніку — 272 тысячы рублёў”, — называюць лічбы ў разлікова-даведкавым цэнтры.

Але гэта без ўліку святла. Атрымлівацца, да агульнай сумы трэба дадаць мінімум па 85 000 рублёў (для тых, хто за месяц выкарыстоўвае святло вельмі эканомна і не выходзіць за нарматыў).

Такім чынам, жыроўка аднушкі вырасла на 43 000 рублёў, двушкі — на 63 000 рублёў, трохпакаёўкі — на 67 000 рублёў. Быццам бы і не многа!

У Міністэрстве жыллёва-камунальных паслуг тлумачаць, што камунальныя плацяжы — гэта тое, без чаго нельга пражыць. Без вады, цяпла, святла, на іх думку, пражыць нельга. На наш погляд, нельга пражыць яшчэ і без інтэрнэта. Таму ўключым і яго ў нашу віртуальную жыроўку.

Да прыкладу, у сярэднім інтэрнэт цягне 120 000 рублёў за месяц плюс абавязковая аплата тэлефона — яшчэ 6650 на месяц.

Атрымліваецца, за розныя паслугі з сямейнага бюджэту выдаткоўваецца каля 398 000 рублёў, а не 200 як падлічваюць камунальнікі! Жыхарам двушкі трэба выдаткаваць не менш за 465 000 рублёў, а жыхарам трохпакаёўкі — амаль паўмільёна!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі