На Нобелеўскую прэмію міру будуць прэтэндаваць 376 кандыдатаў
376 кандыдатаў будуць прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію міру ў 2016 годзе. Гэта больш, чым у 2014 годзе, калі была зарэгістраваная рэкордная колькасць заявак — 278.
З гэтага спісу 148 кандыдатаў — грамадскія і міжнародныя арганізацыі, паведаміў у аўторак Нарвежскі нобелеўскі камітэт.
Паводле правілаў фонда, імёны тых, хто прэтэндуе на Нобелеўскую прэмію міру, у камітэце не называюць.
Дырэктар Нарвежскага інстытута даследаванняў праблем міру (PRIO) Крысціян Берг Харпвікен традыцыйна выказвае свае здагадкі наконт прэтэндэнтаў.
На яго думку, у пяцёрку фаварытаў могуць патрапіць былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Эдвард Сноўдэн, за ўнёсак у спыненне ўзброенага канфлікту ў Калумбіі — прэзідэнт краіны Хуан Мануэль Сантас і лідар арганізацыі FARC Тымалеён Хіменэс.
Магчымым кандыдатам можа стаць кіраўнік Арганізацыі па атамнай энергіі Ірана Алі Акбара Салехі за ўнёсак у дасягненне пагаднення па ўрэгуляванні іранскай атамнай праблемы.
У спіс трапілі грамадзяне Дэмакратычнай рэспублікі Конга: доктар Дэніс Муквеге і барацьбіткі супраць сексуальнага гвалту — Джын Накатчэ Баньерэ і Жанета Кахінда Біндзі.
У спісе PRIO таксама знаходзіцца Міжнародная камісія ААН па барацьбе з беспакаранасцю ў Гватэмале на чале з Іванам Веласкесам, пракурор Гватэмалы Тэльма Альдана, праваабаронца Аура Элена Фарфал.
Сярод магчымых лаўрэатаў сусветныя СМІ называюць таксама Дональда Трампа, папу Францішка а таксама выкрывальніка сакрэтаў Пентагона Дэніэла Элсберга.
Каму менавіта дастанецца ўзнагарода, стане вядома ў кастрычніку.
У мінулым годзе ў спіс прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію міра ўключылі 276 кандыдатаў. Уладальнікамі Нобелеўскай прэміі міра за 2015 год прызналі Квартэт нацыянальнага дыялогу ў Тунісе за “вырашальны ўнёсак у стварэнне плюралістычнай дэмакратыі ў Тунісе пасля “язмінавай” рэвалюцыі ў 2011 годзе”.