На новым альбоме Мадонна спяе з Майкам Тайсанам

На новым альбоме Мадонны "Rebel Heart"  будзе 19 песень, тры з якіх спявачка выканае ў дуэтах з іншымі артыстамі. Сярод сёлетніх калабарацый — супрацоўніцтва з Нікі Мінаж, амерыканскім рэперам Nas, а таксама з Chance The Rapper і Майкам Тайсанам. У свой час знакаміты баксёр прадэманстраваў свае вакальныя дадзеныя ў камедыі "Хлапечнік у Вегасе 2" і спяваючы боса-нову "Girl from Ipanema" на бразільскім тэлебачанні.


Нагадаем, не так даўно частка песень з альбома ўцякла ў сеціва, але, як і папярэджвала Мадонна, не ўсе з іх трапілі ў фінальную версію кружэлкі.

Паводле zvuki.ru

Фота: www.nova.ie

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі