На пажары ў Бягомлі выратавалі 5 чалавек (фота)
На пажары ў Бягомлі ў Докшыцкім раёне выратавалі 5 чалавек. Здарэнне адбылося каля 21-й гадзіны ў чацвер, 1 сакавіка. Як інфармуе прэс-служба МНС, узгаранне адбылося ў адной з кватэр на першым паверсе двухпавярховага жылога дома. Калі на месца прыехалі ратавальнікі, пад’езд быў моцна задымлены. З кватэры, у якой адбыўся пажар, вывелі 63-гадовую гаспадыню, яе мужа і 15-гадовую ўнучку, а з кватэры з 2-га паверха — 55-гадовага гаспадара з жонкай. Усе яны былі шпіталізаваныя з прыкметамі атручвання прадуктамі гарэння. З іншых кватэр эвакуявалі яшчэ 7 чалавек.
Мяркуецца, што ўзгаранне ўзнікла з-за парушэння правіл эксплуатацыі ацяпляльнага катла, які працуе на цвёрдым паліве.
Фота: vitebsk.mchs.gov.by
Фота: vitebsk.mchs.gov.by