На "Ралан Гарос" Сабаленка зноў сустрэнецца з украінкай

Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA
Арына Сабаленка / https://twitter.com/WTA

На "Ралан Гарос" Арына Сабаленка зноў сустрэнецца з украінкай. Саперніцай другой ракеткі свету ў чвэрцьфінале стала Эліна Світоліна (192-я ў сусветным рэйтынгу, на здымку знізу).

У 1/8 фіналу Сабаленка з цяжкасцю абыграла амерыканку Слоан Стывенс (30) — 7:6(7:5), 6:4. На старце адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска прайшла ўкраінку Марту Касцюк (39).

У Парыжы Арына Сабаленка адмовілася адказваць на пытанне пра яе стаўленне да Аляксандра Лукашэнкі і вайны ва Украіне. Пазней яна заявіла, што "не адчувала сябе ў бяспецы". Пасля паядынку з Стывенс яна зноў не ўдзельнічала ў агульнай прэс-канферэнцыі. Мяркуецца, што такім чынам тэнісістка намагалася пазбегнуць "правакацыйных пытанняў".

На "Ралан Гарос" Сабаленка зноў сустрэнецца з украінкай
WTA/Jimmie48

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі