Нашэсце шведаў у Ніжнім Ноўгарадзе (відэа)

Нашэсце шведаў у Ніжнім Ноўгарадзе (відэа)

18 чэрвеня ў Ніжнім Ноўгарадзе на чэмпіянаце свету па футболе зборная Швецыі выйграла ў каманды Паўднёвай Карэі — 1:0. Адзіны гол на 65-й хвіліне з пенальці забіў Андрэас Гранквіст.

Яшчэ адзін матч у групе F прайшоў у нядзелю, калі зборная Мексікі выйграла ў Германіі — 1:0. Лідыруюць Мексіка і Швецыя — па 3 ачкі, у Германіі і Паўднёвай Карэі ачкоў няма.

У панядзелак пройдуць яшчэ два матчы. У Сочы сустрэнуцца Бельгія і Панама (пачатак у 18:00), а ў Валгаградзе — Туніс і Англія (21:00). Жывыя трансляцыі запланаваныя на тэлеканале "Беларусь 5". Усе гэтыя каманды ўваходзяць у групу G.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі