Навукоўцы патлумачылі, чаму на вуліцах усё часцей сустракаюцца дзікія жывёлы

Чаму жывёлаў стала больш?

Чаму жывёлаў стала больш? / mlyn.by

Гендырэктар Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па біярэсурсах, Аляксандр Чайкоўскі расказаў, што за апошнія дзесяць гадоў колькасць капытных жывёл у Беларусі практычна падвоілася, уключаючы аленяў, ласёў і казуль. Аднак дзікія звяры не прыходзяць у гарады з цікавасці да чалавека, а таму што менавіта чалавек "адабраў у іх тэрыторыю".

Чайкоўскі тлумачыць, што ў дзікіх жывёл ёсць сутачныя і сезонныя міграцыі, звязаныя з перыядамі размнажэння. Сёння фактары турботы, выкліканыя дзеяннямі людзей, настолькі высокія, што прымушаюць ласёў пакідаць ужо засвоеныя і спрыяльныя тэрыторыі.

Гэта звязана як з адпачынкам людзей, так і з лесагаспадарчай дзейнасцю, у тым ліку перамяшчэння людзей. Чайкоўскі раіць быць асцярожнымі пры сустрэчы з дзікімі жывёламі, не спрабаваць усталёўваць кантакт, праганяць іх ці палохаць.

Лепш за ўсё пазбягаць прамога кантакту і даць ім магчымасць бесперашкодна пакінуць тэрыторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі