Навукоўцы: Сацыяльныя сеткі робяць дзяцей няшчаснымі

Навукоўцы: Сацыяльныя сеткі робяць дзяцей няшчаснымі

Брытанскія навукоўцы з Універсітэта Шэфілда даказалі, што чым больш часу дзеці праводзяць у сацыяльных сетках, тым больш няшчаснымі яны сябе адчуваюць амаль ва ўсіх аспектах жыцця, піша ria.ru. У даследаванні адзначаецца, што знаходжанне ў сацсетках на працягу толькі адной гадзіны зніжае на 14% верагоднасць таго, што дзеці будуць цалкам задаволеныя жыццём. Дзеці, якія больш часу праводзяць у Facebook і Instagram, адчуваюць сябе менш шчаслівымі ў тым, што датычыць іх паспяховасці, знешнасці і сям’і. Пры гэтым дзеці, якія актыўна карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, у вялікай ступені задаволены адносінамі з сябрамі.

Таксама навукоўцы зафіксавалі больш негатыўны ўплыў сацсетак на дзяўчынак, чым на хлопчыкаў.

Паведамляецца, што навукоўцы адабралі для свайго даследавання 4 тысячы дзяцей ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Іх папрасілі ацаніць па сямібальнай шкале, наколькі яны задаволеныя рознымі сферамі свайго жыцця.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі