Новы хіт інтэрнета: кліп для 14-ці гаджэтаў ад кіеўскіх музыкаў
Героі відэа гурта "Brunettes Shoot Blondes” вандруюць з тэлефона ў планшэт і ноўтбук да шчаслівага канца.
Кіеўскі інды-поп-гурт "Brunettes Shoot Blondes” зняў кліп, падзеі якога разварочваюцца на 14-ці гаджэтах ад кампаніі Apple. Героі відэа на песню “Knock Knock” вандруюць з тэлефона ў планшэт, з планшэта ў ноўтбук, пакуль не даходзяць да хэпі-энду.
Ролік зняты адным дублем. За 5 дзён яго паглядзела больш за 200 тысяч чалавек.
"У кліпе мы захацелі ўбачыць персанажа, які "пераходзіць" з аднаго гаджэта ў другі. Гэта стала нашай зачэпкай, — распавядаюць музыкі. — Потым прыдумалі, як забяспечыць сінхроннасць фрагментаў і адразу заселі за сцэнарый і раскадроўку. Сёння электронныя дэвайсы сталі неад'емнай часткай нашага жыцця, таму яны цалкам заслужылі права стаць галоўнымі героямі нашага кліпа".
Brunettes Shoot Blondes — прадстаўнікі ўкраінскай незалежнай сцэны. Гурт балансуе на мяжы таго, што называецца pop music, падаючы слухачу зразумелыя і запамінальныя мелодыі, і таго, што сёння называюць independent music. У гучанні можна пачуць ўплыў сучаснага брытанскага рок-н-ролу і амерыканскай поп музыкі, з элементамі электронікі і боса-новы.
Паводле:macovod.com.ua
Фота: omusic.com.ua