Новы хіт YouTube: музыка іграе на паветраных шарыках
Малады чалавек Эндру Хуан выконвае стары хіт 1980-х гадоў даволі незвычайным чынам.
З дапамогай паветраных шарыкаў ён імітуе гукі ўдарных, бас-гітары і нават вакал. За аснову музычнай кампазіцыі ён узяў песню нямецкай выканаўцы Нэны "99 Red Balloons", інфармуе Delfi.
За 2 дні відэаролік набраў больш за 700 тысяч праглядаў.