Пад Гродна з’явіліся “зялёныя чалавечкі” (відэа)
Гэтак званыя партызаны атраду “Віхор” падтрымалі словамі “народнае апалчэнне” паўднёва-ўсходняй Украіны.
“Звяртаемся да войскаў паўднёвага ўсходу і самога паўднёвага ўсходу. Запомніце: мы, Беларусь, з вамі, Расія таксама з вамі. Не верце хлуслівым СМІ і ўсім, што там гавораць. Мы будзем змагацца супраць бандэраўцаў разам з вамі, плячом да пляча. А вы трымайцеся там”, — гаворыцца ў паведамленьні.
Людзі ў камуфляжы і касках, з закрытымі тварамі, на фоне лесу і чырвона-зялёнага сцяга заяўляюць, што ворагу на гэтай зямлі месца няма.
“Запомніце, хлопцы: гэта наша зямля! Ворагу тут месца няма. Дзяды ваявалі, прадзеды ваявалі, і мы павінны працягнуць іх справу, гэта наша зямля. Нам тут жыць, і тут жыць нашым дзецям і нашым унукам”, — цытуе паведамленне Радыё Свабода.