Пашынян не выключае вяртанне Арменіі да прэзідэнцкага кіравання
Выканаўца абавязкаў прэм’ер-міністра Арменіі Нікол Пашынян не выключае, што краіна можа перайсці да прэзідэнцкай формы кіравання. Такую заяву ён зрабіў у нядзелю ў горадзе Сісіяне на перадвыбарчым мітынгу блога “Мой крок”, паведамляе ТАСС.
Пашынян сказаў, што калі ўлады пераканаюцца ў неабходнасці замены парламенцкай формы кіравання на прэзідэнцкую, то гэта будзе зроблена са згоды народу.
Ён таксама дадаў, што некаторыя пункты ў канстытуцыі варта замяніць. Напрыклад, у асноўным законе Арменіі прапісана, што міністрам або дэпутатам можа стаць чалавек, які цягам апошніх чатырох гадоў з’яўляўся грамадзянінам краіны і стала пражываў на яе тэрыторыі. На думку Пашыняна, гэта апраўдана ў выпадку з парламентарыямі, але не з міністрамі, бо не дае магчымасці прыцягваць патэнцыял дыяспары.
У 2015 годзе ў Арменіі адбылася канстытуцыйная рэформа і прэзідэнцкая форма кіравання замянілася на парламенцкую.