Пайшоў з жыцця фронтмэн "НОМ" Сяргей Кагадзееў
Што стала прычынай смерці музыкі, пакуль не паведамляецца.
9 верасня пайшоў з жыцця адзін з заснавальнікаў расійскага гурта "НОМ" Сяргей Кагадзееў. Пра гэта паведамляе суполка калектыву "Вконтакте". Музыку было 49 гадоў. Пра прычыны смерці пакуль не паведамляецца.
У "Неформальном Объединении Молодёжи" Сяргей выступаў пад псеўданімам Хафізула Едзінбекавіч Сагітдулаў і на пачатку быў галоўным шоўмэнам каманды. Ён удзельнічаў у запісу 5-ці першых альбомаў гурта, а потым пасварыўся са сваім братам Андрэем, які таксама граў у "НОМе". У выніку ў 1997-м Сяргей стварыў праект "НОМ EURO", Андрэй — "НОМ ЖИР". "НОМ EURO" праіснавалі нядоўга. Пасля распаду гурта Сяргей працаваў тэлепрадзюсарам на розных каналах, а ў 2006-м вярнуўся ў "НОМ".
Паведле zvuki.ru
Фота: www.vesti.ru