Пазняк выдаў “Тэрра Дэй”, Алексіевіч — "Час second-hand" па-беларуску
Новая кніга палітэмігранта Зянона Пазняка выйшла ў Варшаве ў першыя дні 2014 года.
“Тэрра Дэй” — гэта лацінскі выраз, які абазначае “зямля Бога”. На 400-х старонках сабраныя каля трох сотняў фотаздымкаў, амаль столькі ж вершаў, дзясяткі апавяданняў, эсэ, артыкулаў. Цэлы раздзел прысвечаны "народнай філасофіі" альбо беларускай душы, інфармуе radyjo.net. Гутарку з Пазняком пра кнігу можна знайсці тут.
Як інфармуе прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў, па-беларуску выйшла кніга Святланы Алексіевіч "Час second-hand". Яна была перакладзеная на многія еўрапейскія мовы і атрымала некалькі прэстыжных літаратурных прэмій. Твор пабачыў свет у серыі "Кнігарня пісьменніка" Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў. На беларускую мову яго пераклалі Валер Стралко і Ціхан Чарнякевіч.
Фота — radyjo.net, lit-bel.org