Піневіч заявіў, што беларусам можна не хвалявацца наконт воспы малпаў
Міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч заявіў, што беларусам можна ўвогуле не хвалявацца наконт воспы малпаў. Ён лічыць, што ў нашай краіне няма "груп рызыкі", якія прывялі да ўсплёску захворвання ў замежжы. Паводле яго слоў, у Беларусі практычна адсутнічаюць і іншыя перадумовы да актыўнага распаўсюджвання воспы малпаў, паведамляе БЕЛТА.
У РБ пакуль афіцыйна не зарэгістравана ніводнага выпадку згаданага захворвання, але яно зафіксавана ў нашых суседзяў. У пачатку жніўня пацвердзілі першы выпадак воспы малпаў у Літве. Раней гэта зрабілі ў Польшчы, Латвіі і Расіі.
Воспа малпаў пашырылася вясной 2022 года на фоне спаду пандэміі каранавіруса. Захворванне навукоўцам вядомае, да 2003-га воспу малпаў у людзей выяўлялі толькі ў афрыканскіх краінах. Нядаўна ў Еўропе былі зафіксаваныя першыя выпадкі смерцяў ад яе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.