Прадзюсар Эмінема і Бруна Марса запісаў уласную кружэлку
На ёй спяваюць запрошаныя артысты на чале з Ланай дэль Рэй.
Прадзюсар Эміль Хэйні і Лана дэль Рэй прадставілі сумесны трэк "Wait for Love". Ён увойдзе ў дэбютнік Хэйні "We Fall", які з'явіцца 24 лютага. На дыску будзе 11 песень, запісаных з рознымі музыкамі: Руфусам Уэйнрайтам, Люке Лі, Дэвам Хайнсам з Blood Orange, Шарлотай Генсбур і Самфай.
Хейні праславіўся ў першую чаргу як паспяховы прадзюсар Эмінема, Сіі, Бруна Марса, Кан'е Уэста і FKA twigs.
Паводле zvuki.ru
Фота: www.snipview.com