Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп "Пиратская" ад гурта "Мигающий жёлтый"

Мінскі гурт "Мигающий жёлтый" прэзентуе на Еўрарадыё кліп на песню "Пиратская" і тым самым анансуе дэбютны альбом "Bingo". Рэліз кружэлкі адбудзецца на нашым сайце 14 студзеня.


"Мы палічылі, што гэтая песня найбольш зразумелая для розных сваёй слухачоў, бо яна больш лёгкая і простая ў параўнанні з іншымі трэкамі — цяжкімі і замарочанымі, якія няпроста ўспрымаюцца на слых. То бок, гэта самая поп-песня з усяго нашага набору", — тлумачыць выбар песні лідарка гурта Юлка Каціч.


Гурт "Мигающий жёлтый" утварыўся як студыйны праект у 2011 годзе.Творчы працэс захапіў музыкаў настолькі, што песні захацелася паказаць слухачам. Адпаведна, была створаная жывая канцэртная праграма ў стылістыцы "поп-нуар":


"Мы ствараем песні па поп-канонах, то бок, куплет-прыпеў, але пры гэтым аранжыроўкі нашых песень цяжкія, цёмныя, электронныя: поп-песняй гэта ніяк не назваць. Таму мы назвалі наш стыль "чорным попам". Хаця, калі замест сінтэзатараў да нашых песень падставіць гітару, то атрымаецца класічны рускі рок. Але гітар у нас няма прынцыпова".


На сёння ў склад "Мигающего жёлтого" уваходзяць Юлка Каціч (вакал, музыка), Цімафей Сяргееў (сінтэзатары, аранжыроўкі), Ганна Асаян (скрыпка) і Дзіна Мележ (лірыка).


Канцэртная прэзентацыя альбома "Bingo" пройдзе 30 студзеня ў клубе Loft. Апроч "Мигающего Жёлтого" у гэты вечар на сцэне адбудзецца прэм'ера новага танцавальнага праекта лідаркі гурта Tanin Jazz Таццяны ГарошкіTake The Cookies.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі