Прэзідэнт Азербайджана памілаваў Лапшына, асуджанага за паездку ў Карабах
Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў памілаваў блогера Аляксандра Лапшына, асуджанага ў ліпені на тры гады пазбаўлення волі за наведванне Нагорнага Карабаха. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Дождь" са спасылкай на інфармагенцтвы.
Грамадзяніна Расіі ды Ізраіля Лапшына затрымалі ў Мінску ў снежні 2016 года. У вышук ён быў абвешчаны з ініцыятывы Азербайджана. Блогера абвінавацілі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы (ён ездзіў у Нагорны Карабах у 2011 і 2012 гадах) і неаднаразовых публічных закліках, накіраваных супраць дзяржавы.
Пракурор прасіў для Лапшына 6,5 года пазбаўлення волі, аднак суд абмежаваўся пакараннем у тры гады.