П’яны мужчына хацеў абняць і пацалаваць мядзведзя, а той яго ўкусіў (відэа)
П’яны мужчына хацеў абняць і пацалаваць мядзведзя, а той яго ўкусіў. Здарэнне адбылося ў Віцебскім раёне ў вёсцы Пукшына. Як інфармуе тэлеканал АНТ, 42-гадовага мужчыну шпіталізавалі. Паводле яго слоў, ён і яшчэ два вяскоўцы крамілі мядзведзя варэннем і жывёла паводзіла сябе мірна. Калі ж пацярпелы застаўся адзін, ён вырашыў зрабіць сэлфі з мядзведзем на памяць, але той адрэагаваў агрэсіўна і напаў на мужчыну, рваў лапамі спіну, рукі. На крыкі прыбеглі суседзі, якія змаглі адагнаць жывёлу. Калі б не цёплая куртка, траўмы ў мужчыны былі б значна цяжэйшыя. Цяпер жа яму прызначылі курс вакцынацыі супраць шаленства.
Паляўнічыя мяркуюць, што мядзведзь прыйшоў у Беларусь з Расіі.