Расія стварае пад Смаленскам новую мотастралковую дывізію

Расія стварае пад Смаленскам новую мотастралковую дывізію

Расія стварае пад Смаленскам, прыблізна ў 100 кіламетрах ад беларускай мяжы, новую Ельнінскую мотастралковую дывізію. Яна будзе канчаткова разгорнута да сярэдзіны 2017 года і ўвойдзе ў склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі (разам з Таманскай мотастралковай і Канцеміраўскай танкавай дывізіямі), інфармуе ТАСС са спасылкай на неназваную крыніцу ў расійскім Генштабе.

Адзначаецца, што рашэнне аб стварэнні мотастралковай дывізіі каля мяжы з Беларуссю прыняў расійскі Генштаб па ўзгадненню з міністрам абароны Сяргеем Шайгу. Падобныя злучэнні ствараюцца ў Растоўскай і Варонежскай абласцях каля мяжы з Украінай.

Вядома, што дывізія ў Ельні на Смаленшчыне будзе налічваць каля 10 тысяч чалавек. Яна будзе складацца з трох мотастралковых, аднаго танкавага палка, самаходнага артылерыйскага і зенітнага ракетнага палкоў, а таксама з падраздзялення забеспячэння.

Расія стварае пад Смаленскам новую мотастралковую дывізію
Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі