Расійскія прызыўнікі самі вырашаць, колькі будуць служыць у войску
Да канца 2013 года ўрад плануе ўнесці ў Дзярждуму Расіі папраўкі ў закон "Аб воінскім абавязку і вайсковай службе".
Яны дазваляюць выбіраць: служыць год салдатам тэрміновай службы ці два гады, але кантрактнікам. Як адзначае газета "Коммерсант", такім чынам, Мінабароны спрабуе ліквідаваць дэфіцыт кантрактнікаў, якіх да 2017-га мусіць быць у расійскім войску не менш за 425 тысяч чалавек. Гэтую ідэю ўхваляюць нават праваабаронцы. Неўзабаве законапраект мусіць патрапіць на стол ла расійскага прэзідэнта.
Нагадаем, на сённяшні дзень кожны расійскі хлопец ва ўзросце 18-27 гадоў павінен адслужыць адзін год тэрміновай службы (калі не мае права на адтэрміноўку). Мінімальны тэрмін, на які можа быць заключаны кантракт з вайскоўцам, пакуль складае тры гады.
Фота — Коммерсант