Рэферэндум: хадзіць ці не хадзіць? Далучайцеся да дыскусіі

Рэферэндум: хадзіць ці не хадзіць? Далучайцеся да дыскусіі

Улады абяцаюць правядзенне рэферэндуму па новай рэдакцыі Канстытуцыі ў лютым 2022 года. Што будзе рабіць рэжым, нескладана ўявіць. А што збіраюцца рабіць палітычныя сілы і грамадзянская супольнасць? Ці здолеюць выпрацаваць агульную стратэгію, якая б аб’яднала ўсіх, хто прагне дзеяння?


Ёсць некалькі прапановаў. Уладзімір Мацкевіч 2 жніўня агучыў свае тэзісы стаўлення да сітуацыі і патрэбных дзеянняў. Платформы “Зубр”, “Сумленныя людзі” і “Голас” таксама выпрацавалі сваё стаўленне і абмяркоўваюць план дзеянняў. Што агульнага ў прапановах, а што адрозніваецца? Якая прапануецца стратэгія і тактыка дзеянняў? На што можна разлічваць, пачынаючы кампанію па рэферэндуме, якіх вынікаў можна дасягнуць? На што ці каго арыентавацца актыўным грамадзянам?


У дыскусіі “Што мы разам будзем рабіць на рэферэндуме” бяруць удзел прадстаўнік каманды Уладзіміра Мацкевіча палітолаг Андрэй Ягораў, прадстаўнік платформы “Зубр” Павал Патапаў і грамадскі дзеяч Зміцер Шчыгельскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі